Раеннае вучэбна- метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

🔥🔥🔥 20 лютага ў ДУА"Рудзенская сярэдняя школа" Пухавіцкага раёна адбылося раеннае вучэбна- метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. 👌На сустрэчу запрасілі вядомага пісьменніка Васіля Аляксеевіча Жуковіча. Удзельнікамі мерапрыемства сталі і вучні 6 класа, якія дэкламавалі вершы аўтара, і настаўнік музыкі Іна Аляксандраўна Філіповіч, якая парадавала гасцей прыгожымі песнямі на словы паэта. 🫶Усе былі ўражаны атмасферай, душэўнасцю свята. Шмат добрых слоў было выказана ў адрас Малай Алены Уладзіміраўны, якая ладзіла сустрэчу. 🙏Усе атрымалі асалоду ад мілагучнага беларускага слова, гасціннасці і добразычлівасці.