Мерапрыемства, прысвечанае юбілею пісьменніка Міколы Чарняўскага

16 студзеня споўнілася 80 год з дня нараджэння Міколы Чарняўскага — паэта нечаканай метафары. Вастрыня, іронія, унутраная лёгкасць — вось асноўнае, што ўласціва гэтаму дзівоснаму паэту. Калі чытаеш яго творы, то цяжка ўявіць і паверыць, што перад намі стаіць аўтар. Яго творчы ўраджай — пяць дзясяткаў кніг для дзяцей і дарослых, якія даўно палюбіліся чытачам, увайшлі ў школьныя чытанкі, сталі сябрамі ўсіх, хто змалку любіць і шануе роднае слова, захапляецца літаратурай. 20 студзеня бібліятэкар Рудзенскай сярэдняй школы арганізавала мерапрыемства, прысвечанае юбілею пісьменніка, дзе вучні пазнаёміліся з жыццём і літаратурнай дзейнасцю беларускай паэта, празаіка, крытыка і публіцыста. Вучні атрымалі станоўчыя ўражанні ад мерапрыемства.